26 красавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад байкоту да перамогі

8

Асноўная мэта выбараў - барацьба за выбаршчыкаў. Выбары робяцца ня дзеля таго, каб спадабацца Захаду, Усходу ці Расеі, выбары робяцца, каб здабыць больш паплечнікаў.

Калі б мы жылі у свабоднай і дэмакратычнай краіне, то той, хто здабыў бы ў сумленнай барацьбе больш сымпатый выбаршчыкаў, той бы і перамог бы на выбарах. Але, нажаль, мы жывем у краіне, дзе свабоды даўно ўжо няма, а тыя, хто нязгодны з гэтай сытуацыяй, падвяргаюцца рэпрэсіям.

Апанэнты рэжыму у сродках масавай інфармацыі выстаўляюцца адмарозкамі і беспрацоўнымі, бо тыя, хто асьмеліўся удзельнічаць у “выбарах” і хто рэальна мог канкураваць з кандыдатамі ад улады, засталіся бяз працы. І у гэтай сытуацыі некаторыя з дэмакратаў мяркуюць атрымаць месца у “палатцы” і гатовы удзельнічаць у “выбарах” да канца. Наколькі трэба быць палітычна блізарукім, каб ня бачыць рэальнай сытуацыі ў краіне.

Сёньняшняя сытуацыя у краіне – гэта падарунак апазыцыі з боку улады. Адмена ільгот, нізкія заробкі, хуткі рост цэнаў, які апярэжвае рост заробкаў і пенсій, бюракратыя і беззаконьне – усё гэта падарвала давер да улады. Большасьць грамадзян Беларусі не зьбіраецца ісьці на “выбары”.

Чаму не выкарыстаць гэтую сытуацыю апазыцыйным сілам і не здабыць падтрымку мільёнаў беларусаў? Аб такой падтрымцы можна раней толькі марыць, а цяпер улада падаравала апазыцыі яшчэ адзін шанец заручыцца падтрымкай вялікай колькасьці насельніцтва Беларусі. Ці ня дзеля гэтага апазыцыя удзельнічае у “выбарах”? Удзел у “выбарах” да канца канчаткова падарве давер да апазыцыі.

Адзіным сродкам перамогі у “выбарах” зьяўляецца байкот. Каб перамагчы трэба заручыцца толькі падтрымкай выбаршчыкаў і ня ўдзельнічаць у фарсе пад назвай "выбары" і заклікаць усіх выйсці 28 верасьня а 20 гадзіне на плошчу Кастуся Каліноўскага- Кастрычніцкую. Калі туды выйдуць ня 500 чалавек, а 500 тысяч - гэта будзе сапрауднай перамогай дэмакратычных сілаў у Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках