27 снежня 2024, Пятніца, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі дыпламат раіць апазіцыйным партыям удзельнічаць у выбарчым фарсе да канца

20

Кіраўнік дыпмісіі ЗША у Беларусі Джонатан Мур лічыць, што байкот «выбараў» з боку палітычных партый можа каштаваць ім палітычнай будучыні.

"Нажаль, нягледзячы на сумесную працу на працягу года, якую праводзілі дэмакратычныя сілы, некаторыя прадстаўнікі збіраюцца выйсці з выбарчага працэсу. Мы спадзяемся, што і кандыдаты, і партыі працягнуць удзел у кампаніі, бо цяпер пачынаецца вельмі важны этап «выбараў»", заявіў Д.Мур у інтэрв'ю агенцтву "Інтэрфакс-Захад". "Існуе небяспека, што палітычная партыя, якая выключае сябе з гэтага працэсу, выключыць для сябе, такім чынам, і магчымасць гуляць ролю ў грамадстве", падкрэсліў ён.

Суразмоўца агенцтва заўважыў, што, як і кіраўнік місіі БДІПЧ Арэнс, мае досвед працы на Балканах. "Мы сваімі вачыма бачылі прыклады, калі байкоты ні да чамго не прыводзілі", сказаў амерыканскі дыпламат.

Ацэньваючы ход выбарчай кампаніі, Д.Мур нагадаў, што "на вельмі высокім узроўні былі запэўненні аб тым, што ў кантэксце «выбараў» адбудуцца вялікія змены ў станоўчы бок".

"Але цалкам відавочна, што на месцах, у рэгіёнах ёсць праблемы", канстатаваў ён, кажучы аб адсутнасці ва ўчастковых камісіях незалежных прадстаўнікоў.

Увесь тэкст інтэрвэю з Часовым Павераным у справах ЗША ў Беларусі можна прачытаць ТУТ

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках