26 снежня 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся за снежань на 582 мільёна даляраў

6

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, скараціліся за снежань 2008 года на $582,6 млн. (15,4%) і па стане на 1 студзеня 2009 года склалі $3192,8 млн. супраць $4182.2 млн. на 1 студзеня 2008 года.

Такія дадзеныя прыводзіць Белстат, паведамляе АФН.

ЗВР Беларусі скарачаюцца пяты месяц запар: на $276,4 млн. у лістападзе, на $68,1 млн. у кастрычніку, на $459,7 млн. у верасні і на $44,6 млн. у жніўні. Такім чынам, за пяць месяцаў яны скараціліся на $1431,4 млн.

За мінулы год ЗВР Беларусі скараціліся $989.40 млн. (23,7%), пры тым, што па выніках студзеня-ліпеня 2008 года іх прырост складаў $442.0 млн. (10,6%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках