2 траўня 2024, Чацвер, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк не рэкамендуе браць крэдыты, а чуткі аб дэнамінацыі назваў "дыверсіяй"

68

Нацбанк Беларусі не рэкамендуе насельніцтву браць крэдыты ў банках, заявіў у эфіры АНТ начальнік упраўлення інфармацыі НББ Анатоль Драздоў.

"Я б проста ім параіў добра падумаць, перш чым гэта рабіць (браць крэдыты - ИФ)", сказаў А.Драздоў, кажучы аб тым, што колькасць беларусаў, жадаючых узяць крэдыт, расце. "Складаецца ўражанне, што людзі не думаюць, што грошы прыйдзецца вяртаць, а прыйдзецца", канстатаваў прадстаўнік Нацбанка, перадае "Интерфакс".

У той жа час, паводле яго ацэнкі, стаўка па крэдытах, якая склалася ў цяперашні момант, "выйшла на той узровень, які можна лічыць забаронным". Менавіта таму А.Драздоў раіць людзям, якія плануюць узяць крэдыт, "палічыць, які ваш прыбытак, ці будзе гэты прыбытак стабільным дастаткова працяглы час, ці зможаце вы своечасова разлічвацца з банкам". Паводле яго інфармацыі, насельніцтву не варта разлічваць на тое, што "рубель страціць свой кошт" і можна будзе лёгка разлічыцца па крэдытах. "Гэта не атрымаецца. Адсоткавая стаўка ўсё гэта нівеліруе, і вы будзеце плаціць па поўнай праграме", сказаў А.Драздоў.

НББ абвяргае чуткі аб дэнамінацыі беларускага рубля

"Мне ні аб якой дэнамінацыі нічога не вядома", - сказаў Драздоў.

Паводле яго словаў, "тое, што зараз распаўсюджваецца ў інтэрнэце, у тым ліку са спасылкай на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва, - стоадсоткавая фальшыўка".

"Гэта ўсё вельмі падобна на свядомую эканамічную дыверсію. Думаю, што гэтым зоймуцца праваахоўныя ворганы", - сказаў А.Драздоў.

Як паведамлялася, у пачатку 2008 года НББ таксама абвяргаў чуткі аб дэнамінацыі.

2 студзеня 2009 года НББ ажыццявіў найбольш маштабнае зніжэнне курсу нацвалюты за апошнія 6 гадоў - аднамомантава на 20%.

Раней дэнамінацыя ў Беларусі праводзілася двойчы - у 1992 годзе і 2000 годзе.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках