17 траўня 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк рыхтуецца да пагаршэння эканамічнай сітуацыі

17

Нацыянальны банк Беларусі не выключае перагляду курсавай палітыкі ў выпадку пагаршэння знешнеэканамічнай сітуацыі.

"Калі сітуацыя на сусветных рынках і ў нашай эканоміцы запатрабуе змены дакумента (раней зацверджанага прагнозу вагання курсу беларускага рубля - ІФ), то змена будзе праведзеная ва ўсталяваным парадку - праз узгадненне з урадам і сцвярджэнне кіраўніком дзяржавы з давядзеннем логікі гэтага рашэння да насельніцтва і бізнэсу", - заявіў першы намеснік старшыні ўпраўлення Нацбанка Беларусі Павел Каллаўр, выступаючы ў «палаце прадстаўнікоў».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што "мы не адпускаем беларускі рубель у вольнае плаванне". "Мы праводзім вельмі жорсткую палітыку абмежавання вагання курсу нацвалюты", - сказаў П.Каллаўр.

Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнка асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2009 год дапушчальны калідор вагання курсу складае плюс/мінус 5%. Нацбанк будзе праводзіць сваю палітыку ў гэтых межах, сказаў П.Каллаўр.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках