26 снежня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз і Украіна дамовіліся аб маніторынгу паставак газу

7

Дасягнутая дамова аб маніторынгу паставак расейскага газу ў Еўропу па тэрыторыі Украіны.

Аб гэтым паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на паведамленне прэс-службы Еўрапейскай камісіі.

Еўракамісія папрасіла ў сувязі з дасягненнем дамовы як мага хутчэй аднавіць пастаўкі расейскага газу ў Еўропу. Раней паведамлялася, што ўкраінскі бок выказаў гатоўнасць аднавіць транзіт расейскага паліва пасля таго, як Расея адновіць яго пастаўкі.

Чакаецца, што 9 студзеня на Украіну прыедуць еўрапейскія назіральнікі для маніторынгу транзіту паліва з Расеі, нагадвае РИА Новости. Пагадненне, якое прадугледжвае допуск назіральнікаў на тэрыторыю Украіны, было падпісанае «Нафтагазам Украіны» і ЕЗ 8 студзеня.

«Нафтагаз» таксама не пярэчыць супраць прысутнасці на ўкраінскай тэрыторыі назіральнікаў з расейскага «Газпрама», перадае AFP са спасылкай на заяву прадстаўніка «Нафтагаза» Валянціна Зямлянскага. Супрацоўнікі расейскага канцэрна павінны валодаць адпаведнымі паўнамоцтвамі, нададзенымі ім прэзідэнтам ці прэм'ер-міністрам Расеі.

Нагадаем, Расея цалкам спыніла транзіт газу праз Украіну 7 студзеня, абвінаваціўшы «Нафтагаз» у несанкцыянаваным адборы паліва, якое павінна было паступіць спажыўцам у Еўропе. У сваю чаргу, украінскі бок заяўляў, што забірае сабе толькі газ, неабходны для забеспячэння транзіту.

Пастаўкі расейскага газу самой Украіне спыненыя з 1 студзеня, бо бакі не падпісалі новы кантракт. Гэта адбылося з-за таго, што «Газпрам» і «Нафтагаз» не могуць дамовіцца аб коштах на набыццё расейскага паліва.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках