3 траўня 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка баіцца, што не «дацягне» да 2011 года?

54

Дыктатар заявіў, што «знешнепалітычныя фактары могуць негатыўным чынам уплываць на становішча ў краіне».

«Нельга недаацэньваць, як гэта, на жаль, не раз было ў гісторыі нашай Айчыны, знешнепалітычныя фактары, якія самым негатаўным чынам могуць паўплываць на становішча ў Беларусі», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка падчас выступу на ўрачыстым сходзе з нагоды 15-годдзя Службы бяспекі прэзідэнта.

«Зараз гэта, перадусім, наступствы сусветнага эканамічнага крызісу, які распачаўся ў ЗША, іншых найбуйнейшых краінах. Некаторыя і ў нас, і за мяжой спрабуюць у сваіх нядобрых мэтах выкарыстоўваць узнікаючыя складанасці, выклікаць недавер людзей да дзеючай улады, пасеяць насенні раздору і смуты», - сказаў Лукашэнка.

У сувязі з гэтым, падкрэсліў ён, «жорсткае спыненне крыміналу, эфектыўны і правамоцны адпор экстрэмісцкім дзеянням, якія пагражаюць спакою і дабрабыту грамадзян, мусяць быць у арсенале метадам працы адпаведных дзяржаўных органаў». Лукашэнка ўдакладніў, што «гэта тычыцца не асобных упраўленняў і штатных супрацоўнікаў, а ў комплексе ўсяго нашага сілавога блока, расслабляцца якому ніколі нельга».

Лукашэнка адзначыў, што са знешніх пагроз самай сур’ёзнай з’яўляецца распаўсюд міжнароднага тэрарызму, які не прызнае геаграфічных межаў, палітычных сістэм і нормаў маралі. «Асаблівасцю сучаснага тэрарызму з’яўляецца ажыццяўленне масавых крывавых актаў. Маючы на мэце знішчэнне асобных службовых асобаў, тэрарысты не грэбуюць арганізоўваць і праводзіць свае акцыі ў месцах скаплення простых людзей», - сказаў Лукашэнка.

Ён з сумам канстатаваў, што «Беларусь не стала выключэннем у гэтым плане». Дагэтуль не знойдзены арганізатары і выканаўцы жахлівага злачынства супраць беларускага народа, якое здзейснена 3 ліпеня мінулага года (выбух падчас святкавання афіцыйнага Дня незалежнасці)», - адзначыў правіцель.

Як адзначыў Лукашэнка, «самую пільную ўвагу Служба бяспекі мусіць надаваць якаснаму і эфектыўнаму аператыўна-тэхнічнаму забеспячэнню мерапрыемстваў з удзелам прэзідэнта і іншых ахоўваемых асобаў». «Пошук выбуховых сродкаў, прыстасаванняў для несанкцыянаванага здымання інфармацыі з’яўляецца надзвычай важнай задачай, якая патрабуе пастаяннага ўдасканальвання ведаў і навыкаў супрацоўнікаў усіх падраздзяленняў», - сказаў кіраўнік дзржавы. Паводле яго словаў, «іх намаганні мусяць быць скіраваныя на тое, каб у прынцыпе не дапускаць нейкіх пасягненняў на ахоўваемых асобаў». «Поспех будзе забяспечаны толькі ў тым выпадку, калі супрацоўнікі здолеюць своечасова выкрыць прыкметы злачынства, якое рыхтуецца», - заявіў Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што адным з самых важных напрамкаў дзейнасці Службы бяспекі павінна стаць сталае падвышэнне якасці аператыўнай і інфармацыйна-аналітычнай працы. «Каб працаваць не ўсляпую, «не біць па хвастах», а дакладна і граматна папярэджваць негатыўныя з’явы», - заявіў ён.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках