Зноў гучныя арышты супрацоўнікаў КДБ?
29- 22.10.2009, 16:37
Як паведамляюць беларускія СМІ, на месцы злачынства затрыманы намеснік начальніка аднаго з ключавых упраўленняў КДБ.
Пра гэта паведамляе «Белорусский партизан» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Арыштаваны намеснік начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення КДБ, гэта аператыўны аддзел Камітэта. Справу распрацоўвае Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце. Як паведамляе сайт, гэта новая спецслужба Лукашэнкі. Арыштоўвалі чэкіста пры ўдзеле супрацоўнікаў МУС.
Паводле інфармацыі інтэрнэт-рэсурса, супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі аршытавалі пры атрыманні хабару ад жонкі аднаго з абвінавачаных, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.