Па кім б'е звон пабедабесся
5- Кірыл Іванаў, «Салідарнасць»
- 13.06.2026, 9:23
- 3,088
Да ведама бацькам, якія апранаюць сваіх дзяцей у пілоткі і гімнасцёркі.
За тры дні да поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну жыхару падмаскоўнай Каломны Алішэру Свірыну споўнілася 14 гадоў.
28 мая 2026-га яго пахавалі — Алішэр аказаўся першым у паімённым спісе загінулых расійскіх вайскоўцаў 2008 года нараджэння, які вядзе ВВС.
СМІ абляцела фота — два склееныя кадры, на якіх 18-гадовы ўраджэнец Каломны зняты яшчэ дзіцем у бутафорскай гімнасцёрцы і пілотцы з цацкавым аўтаматам у руках, а таксама ён жа, але ўжо ў сапраўднай форме і з «калашнікавым» у руках.

І гэты калаж — не проста фотадакумент вайны, развязанай Расіяй. Гэта напамін усім, хто любіць апранаць сваіх дзяцей у форму а-ля СССР, вазіць іх на парадах у бутафорскіх танках з кардону.
Напамін пра тое, што пабедабессе, усе гэтыя «можам паўтарыць» і прамыванне неакрэплых мазгоў уласных і чужых дзяцей заканчваецца менавіта так: жалобнай стужкай на партрэтах тых, каму яшчэ жыць і жыць.
Кірыл Іванаў, «Салідарнасць»