24 красавiка 2024, Серада, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Маладога фронту» збілі за беларускую мову

8

Увечары 22 кастрычніка ў Баранавічах невядомыя збілі маладафронтаўцаў Максіма Ахрыменку і Юрыя Багдановіча падчас збору подпісаў у падтрымку беларускай мовы.

«Мы ўдваіх збіралі подпісы ў мінакоў, калі да нас падышлі чацвёра невядомых людзей у цывільным, -- распавёў Максім Ахрыменка сайту mfront.net. -- Яны спыталі, ці з'яўляемся мы маладафронтаўцамі, а калі пачулі сцвярджальны адказ - пачалі нас біць».

Па словах моладзевага актывіста, калі нарад ППС, які патруляваў вуліцу, убачыў бойку, супрацоўнікі міліцыі павярнуліся і пайшлі ў іншы бок. Праз некаторы час невядомыя ў цывільным зніклі.

Таксама ў Карэлічах (Гарадзенская вобласць) быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Андрэй Ляўковіч за тое, што збіраў подпісы ў кватэрах у падтрымку беларускай мовы.

Нагадаем, што раней падобныя затрыманні за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы адбыліся ў Менску і двойчы ў Баранавічах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках