17 чэрвеня 2026, Серада, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі не прымаюць ніякіх мераў з-за эпідэміі свінога грыпу ва Украіне

10

У Мытным камітэце ўпэўненыя, што таго, хто захварэў на свіны грып «можна пазнаць па твары».

На беларуска-украінскай мяжы пакуль не прымаецца ніякіх дадатковых мерапрыемстваў у сувязі з эпідэміяй свінога грыпу ва Украіне. Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

«Пакуль што памежнікі працуюць у звычайным рэжыме, -- заявіў Цішчанка. -- У нас наладжаная сістэма кантролю за асобамі, якія перасякаюць мяжу. Мы выконваем усе патрабаванні Міністэрства аховы здароўя, якія выпрацаваныя з улікам патрабаванняў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя».

Па словах Аляксандра Цішчанкі, памежнікі звяртаюць увагу на стан здароўя людзей, якія перасякаюць мяжу. Калі чалавек хворы, гэта адразу бачна, кажа Цішчанка.

Нагадаем, што пра пачатак эпідэміі свінога грыпу ва Украіне заявіў міністр аховы здароўя Васіль Князевіч. Паводле яго словаў, на ўсёй тэрыторыі краіны ў хуткім часе будзе абвешчаны карантын. Ад Міністэрства аховы здароўя Беларусі не паступае ніякіх звестак пра колькасць тых, хто захварэў на вірус свінога грыпу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках