З лукашэнкаўскага герба зрабілі сапраўдную капусту (Фота)
37- 6.10.2009, 12:13
На беларускіх рынках з'явіліся афіцыйныя гербы, выкладзеныя з перцаў, капусты і цыбулі.
У крамах і гандлёвых кропках усё часцей сустракаюцца тавары, якія выклікаюць здзіўленне ў пакупнікоў.
У канцы мінулага тыдня ў Пінску святкавалі Дзень горада. Сталіца Палесся адзначала 912-годдзе з часу заснавання. Як паведамляе «Еўрарадыё», асаблівую ўвагу мінакоў выклікаў афіцыйны герб, выкладзены з перцаў, капусты і цыбулі.
Гэта не першы выпадак выкарыстання афіцыйнай беларускай сімволікі ў якасці прадуктаў харчавання. Раней у крамах Менска з'явіўся торт, на якім быў намаляваны афіцыйны герб Беларусі.
Беларускімі блогерамі таксама была заўважаная загадкавая гарэлка «Галкіпер», на якой намаляваны хакеіст у чырвона-зялёнай форме, які відавочна нагадвае Аляксандра Лукашэнку.
Непадробную цікавасць у інтэрнэт-супольнасці выклікаў і «Пернік-сувенір Нясвіжскі». Блогеры дагэтуль адчайна спрачаюцца, што ж хацеў адлюстраваць на перніку «мастак».




Фота з сайтаў belzhaba.com, community.livejournal.com/by_trash