Футбольная зборная Узбекістана звярнулася да Мексікі
1- 18.06.2026, 14:24
- 1,944
Кранальнае пасланне ў раздзявальні.
Зборная Узбекістана падзякавала Мексіцы пасля свайго першага ў гісторыі матчу на чэмпіянаце свету па футболе, піша «Трыбуна».
На дошцы ў раздзявальні стадыёна «Ацтэка» з’явіўся надпіс: «Вялікі дзякуй, Мексіка! Поспехаў на чэмпіянаце свету! Рахмат!»
Нагадаем, у матчы 1-га тура групавога этапу чэмпіянату свету-2026 зборная Узбекістана ўступіла Калумбіі (1:3).

