Кампанія з беларускімі каранямі ўзначаліла рэйтынг прарыўных еўрапейскіх стартапаў
1- 18.06.2026, 15:24
- 1,330
Гэтым дадаткам карыстаюцца мільёны.
Кампанія Flo заняла першае месца ў рэйтынгу Sifted Consumer 100. У яго ўключаюць прарыўныя еўрапейскія спажывецкія стартапы.
Як піша Office Life, пры складанні рэйтынгу ўлічвалі і колькасныя паказчыкі, уключаючы гісторыю і хуткасць прыцягнення інвестыцый, моц інвестараў, рост колькасці супрацоўнікаў і спажывецкую актыўнасць, у тым ліку паказчыкі ў крамах дадаткаў, рэйтынгі, наведвальнасць сайта, пошукавую цікавасць і згадкі ў сацыяльных сетках.
У выніку, на думку Sifted, дадатку з беларускімі каранямі ўдалося з нішавога прадукту перайсці ў статус звыклай нормы жыцця для мільёнаў.
Па словах фінансавай дырэктаркі Flo Health Тамары Арловай, сёння ў дадатку — больш за 81 млн штомесячных карыстальнікаў.
У рэлізе таксама зроблены акцэнт на бяспеку даных. Нагадаем, у жніўні 2025-га Flo Health пагадзілася ўрэгуляваць патэнцыйна шматмільярдны судовы працэс у ЗША, у межах якога яе сэрвіс для жаночага здароўя абвінавачвалі ў незаконнай перадачы персанальных даных. Нядаўна на дадатак таксама паскардзіліся ў Нідэрландах, заяўіўшы, што ён збірае надзвычай адчувальную інфармацыю пра здароўе жанчын — ад менструальнага трэкера да метадаў кантрацэпцыі, а затым гэтыя даныя трапляюць да рэкламадаўцаў. Прадстаўнікі кампаніі ўсе гэтыя абвінавачанні адмоўваюць, падкрэсліваючы, што «давяр'е, абарона, правы на недатыкальнасць прыватнага жыцця і свабоды карыстальнікаў маюць для Flo першараднае значэнне».