Інспектар ДПС загінуў у аварыі ў Гародні
9- 8.12.2009, 10:09
Па факце смерці інспектара дарожна-паставой службы ў дарожна-транспартным здарэнні ў Гародні ўзбуджаная крымінальная справа.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» ва УДАІ міністэрства ўнутраных справаў Беларусі.
«У Гародні ў ДТЗ загінуў інспектар ДПС, які, кіруючы аўтамабілем, ехаў на месца здарэння», - удакладнілі ва УДАІ.
Папярэдне ўсталявана, што інспектар ДПС, каб пазбегнуць сутыкнення з іншым транспартным сродкам, здзейсніў манеўр - у выніку адбылося сутыкненне з дрэвам, перакульванне і з'езд у кювет, паведамілі ў ДАІ.
Узбуджаная крымінальная справа.
За мінулыя суткі ў Беларусі ў ДТЗ загінулі 3 чалавекі, параненыя 21, усяго было здзейснена больш за 300 ДТЗ, паведамілі ў ДАІ.