20 траўня 2024, панядзелак, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інтэрнэт перажыў апакаліпсіс?

18

Увечары 17 лютага шматлікія беларускія інтэрнэт-карыстальнікі заўважылі пагаршэнне якасці сувязі, а некаторыя сайты і зусім не адкрываліся з Беларусі. Папаўзлі чуткі аб новых эксперыментах беларускіх уладаў па «рэгуляванні Інтэрнэта».

Аднак, як паведамляе Electroname.com, гэтым разам прычынай пагаршэння якасці сувязі стаў збой у працы маршрутызатара чэшскага правайдэра SuproNet, які прывёў да глабальнага запаволення працы ўсёй сеткі. Па меркаванні спецыялістаў, абнаўленне маршрутызатара SuproNet паўплывала на працу састарэлых версій маршрутызатараў ва ўсім свеце, у першую чаргу, у краінах, што развіваюцца, аднак праблемы паўсталі і ў Еўропе, напрыклад у Францыі, а таксама ў ЗША.

Сітуацыя падрабязна апісаная тут.

Узнікае заканамернае пытанне - няўжо глабальная сетка настолькі ўразлівая?

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках