5 траўня 2024, Нядзеля, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Кім: «Пайсці на Дзень Волі ў цэнтр горада -- гэта пазіцыя годнасці»

4

Застаўся тыдзень да 25 сакавіка, калі беларуская апазіцыя плануе правесці вулічнае шэсце з нагоды Дня Волі.

Вядома, што мінскія ўлады далі дазвол на шэсця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Але моладзевыя актывісты апазіцыі з гэтым не згодныя і заклікаюць ісці на Кастрычніцкую плошчу. Пра гэта Euramost.org паведаміў былы палітвязень Андрэй Кім.

«Для моладзі не стаіць гэта пытанне, як дыскусійнае - што рабіць і куды ісці 25-га, -- кажа Андрэй Кім. -- Заўсёды ў гэтым пытанні было два падыхода. Альбо мы ідзем насустрач уладам ў пытаннях правядзення, святаў, акцый і шэсцяў. Альбо мы імкнемся захаваць нейкую годнасць. І моладзь заўсёды падтрымлівала другую пазіцыю, яна заўсёды была за тое, каб святкаваць Дзень Волі ў цэнтры горада, а не на плошчы Бангалор».

Былы палітвязень сцвярджае, што кожны беларус мае права выказваць сваю думку па Канстытуцыі.

«Гэта наша права па Канстытуцыі і гэта наша пазіцыя, якая не змяняецца ўжо шмат гадоў, -- нагадвае Кім. -- Гэта пазіцыя годнасці. Бо па Канстытуцыі ў нас ёсць права збірацца там, дзе мы хочам праводзіць мірныя акцыі. А калі, тым больш, гэта свята - Дзень Волі, мы не маем маральнага права заклікаць людзей ісці на плошчу Бангалор. І самі не маем права туды ісці».

«Гэтая спрэчка пачалася яшчэ ў 2001 годзе, -- кажа Кім. -- Гэта быў аргумент і таго ж самага намесніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, і таго ж Юры Хадыкі. Што давайце не будзем правакаваць уладу і хадзіць па тых маршрутах, якія яна нам вызначае. Гэта прывяло да таго, што мітынгі 1990-х гадаў, якія пачыналіся на плошчы Якуба Коласа і заканчваліся на плошчы Незалежнасці, пачалі паціху пераносіцца спачатку на пляцоўку ля Акадэміі навук, а потым - на плошчу Бангалор. І гэта ні да чаго станоўчага не прывяло. І тут няма пытання правакацыі. Калі ўлада не хоча ніякіх сутыкненняў і не хоча нам перашкаджаць, яна і не перашкаджае. Гэта вельмі добра паказаў «Еўрапейскі марш», а таксама акцыі 12 і 16 саквіка. Калі ўлады захочуць паказаць тое, што нейкая лібералізацыя ў краіне ідзе, то ёй будзе вельмі проста нічога не рабіць, калі людзі 25 сакавіка захочуць мірна прайсціся па цэнтры горада».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках