27 снежня 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны аргкамітэт акцыі «Чарнобыльскі шлях-2009»

10

На паседжанні 26 сакавіка прэзідыўм палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сіл прыняў рашэнне стварыць аргкамітэт акцыі «Чарнобыльскі шлях-2009».

Сёлета дэмакратычныя сілы маюць намер пашырыць геаграфію правядзення акцыі. У прыватнасці, розныя мерапрыемствы пройдуць у Гомелі, Быхаве (Магілёўская вобласць) і іншых гарадах. Асаблівая ўвага сёлета надаецца Астраўцу, дзе ўлады збіраюцца будаваць АЭС. Там плануецца правядзенне пікетаў і «круглага стала», перадае «Радыё Свабода».

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч і лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька абраныя сустаршынямі аргкамітэта акцыі «Чарнобыльскі шлях-2009».

Вырашана, што Віктар Івашкевіч будзе курыраваць мерапрыемствы ў сталіцы, а Анатоль Лябедзька – у рэгіёнах.

Напярэдадні «Чарнобыльскага шляха-2009» лідэры дэмакратычных сіл плануюць здзейсніць паездкі ў рэгіёны, пацярпелыя ад катастрофы на ЧАЭС.

26 красавіка ў Менску пройдуць традыцыйныя мітынг і шэсце.

Дэмакратычныя сілы таксама разважаюць аб фармаце акцыі, прысвечанай 10-м угодкам гвалтоўнага знікнення былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі. Ён знік 7 мая 1999 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках