18 траўня 2024, Субота, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: «Людзей хвалюе чарнобыльская праблема, але яны баяцца адкрыта пра гэта казаць»

1

«Людзей хвалюе Чарнобыльская праблема, лёс іхных дзяцей, але яны баяцца выйсці на вуліцу, каб адкрыта выказаць сваё стаўленне», - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, камэнтуючы вынікі «Чарнобыльскага шляху-2008».

«З аднаго боку я быў усцешаны, што дамінавала моладзь, большасць з якой нават і не нарадзілася, калі здарылася Чарнобыльская трагедыя. Але з іншага боку мяне засмуціла, што не было многіх ветэранаў, якія, у тым ліку, удзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў гэтай трагедыі і заўсёды бралі ўдзел у “Чарнобыльскім шляху”. Я магу патлумачыць гэта недастатковай інфармаванасцю, бо не ўсе ведалі, што акцыя пачнецца менавіта а 14-ай гадзіне. Большасць людзей сярэдняга і асабліва сталага веку не маюць доступу да інтэрнэту, а ўлёткі ўсе былі сканфіскаваныя ўладамі, таму даступнай інфармацыі было мала», - кажа палітык.

Па словах лідэра Партыі БНФ, менавіта таму вельмі важна, што “Чарнобыльскі шлях” у адрозненне ад Дня Волі скончыўся мірна. “Напрыклад, людзі, якія працуюць у дзяржаўных установах, а такіх устаноў у нас выключная большасць, яны хацелі б узяць удзел у такой акцыі, каб выказаць сваё стаўленне. Але яны баяцца патрапіць на фота- і відэакамеры супрацоўнікаў КДБ, каб потым не згубіць працу”, - падкрэсліў Лявон Баршчэўскі.

«Таму, калі казаць агулам, любую акцыю, якая сканчаецца мірна, можна лічыць паспяховай, бо гэта пазбаўляе людзей страху, які пануе сёння ў беларускім грамадстве», - падсумаваў Лявон Баршчэўскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках