5 траўня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невыязных з краіны можа стаць больш

25

2 красавіка «палата прадстаўнікоў» разгледзіць новы законапраект аб парадку выезду беларускіх грамадзянаў за мяжу.

Нарматыўны акт будзе абмяркоўвацца ў першым чытанні, паведамілі БелТА у парламенцкай прэс-службе.

Дакумент быў унесены Аляксандрам Лукашэнкам. У нарматыўным акце вызначаны пералік падставаў для часавага абмежавання права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь. Напрыклад, выезд можа быць часова абмежаваны, калі грамадзянін валодае звесткамі, што з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай, з'яўляецца падазраваным ці абвінавачваным па крымінальнай справе. Сярод гэтых падставаў значыцца таксама невыкананне без паважлівых прычынаў маёмасных, падатковых і іншых абавязальніцтваў. Сюды адносяцца і аліментныя абавязкі. Права на выезд можа быць абмежаванае таксама, калі грамадзянін з'яўляецца даўжніком па справе аб эканамічнай неплацёжаздольнасці (банкруцтве) ці зацікаўленай асобай у дачыненні да даўжніка.

Звесткі аб грамадзянах, у дачыненні да якіх прынятыя рашэнні аб часовым абмежаванні іх права на выезд з краіны, будуць уключацца ў спецыяльны банк дадзеных, як і звесткі аб зняцці такога абмежавання.

Прадугледжаныя выпадкі, калі грамадзяніну, выезд якога часова абмежаваны, можа быць дазволена выязджаць на пэўны тэрмін. У прыватнасці, калі ён патрабуе тэрміновага лячэння, а таксама з прычыны цяжкой хваробы ці смерці блізкага сваяка за межамі Беларусі. Да гэтага пераліку адносіцца і неабходнасць удзелу ў крымінальным працэсе за мяжой.

У законапраекце таксама канкрэтызуецца і спрашчаецца парадак выезду непаўнагадовых грамадзянаў. У адным з артыкулаў дакумента сказана, што яны могуць выязджаць у суправаджэнні аднаго з законных прадстаўнікоў пры прад'яўленні працаўнікам памежнай службы дакумента, які пацвярджае статут такога прадстаўніка. Згоды другога законнага прадстаўніка не патрабуецца. У выпадку калі другі бацька супраць адпраўлення дзіцяці за мяжу, дык ён мае права звярнуцца ў суд.

Заканадаўча вызначаныя абавязкі грамадзянаў, якія жадаюць аформіць сталае пражыванне за межамі Беларусі. Яны павінны выканаць падатковыя і аліментныя абавязальніцтвы, пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей (калі іх дзеці знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні). Неабходна таксама ў вызначаным нацыянальным заканадаўствам парадку спыніць прадпрымальніцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы.

У нарматыўным акце прапісана, што закон павінен уступіць у сілу на працягу 6 месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках