17 чэрвеня 2026, Серада, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянта-гвалтаўніка прысудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі

1

Суд Лельчыцкага раёна (Гомельская вобласць) прызнаў былога супрацоўніка Лельчыцкага аддзела дэпартамента аховы вінаватым у двух згвалтаваннях жанчынаў.

Суд прысудзіў былога міліцыянта да 9 гадоў пазбаўлення волі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у раённай пракуратуры.

Як раней паведамляла агенцтва са спасылкай на пракуратуру, экспертыза прызнала стан свядомасці ў абвінавачванага ў двух згвалтаваннях былога супрацоўніка Лельчыцкага аддзела дэпартамента аховы.

Экспертызы пацвердзілі датычнасць затрыманага да здзяйснення двух згвалтаванняў - непаўнагадовай жыхаркі Лельчыцкага раёна ў студзені 2009 года і жанчыны ў будынку вакзалу ў Менскам раёне ў 2007 годзе.

Абвінавачваны, з'яўляючыся супрацоўнікам аддзела аховы Лельчыцкага раёна міліцыі, быў затрыманы па падазрэнні ў згвалтаванні 15-гадовай жыхаркі Лельчыцаў. Было выяўлена, што ўначы 18 студзеня 2009 года ў безгаспадарнай пабудове старой царквы ў Лельчыцах была згвалтаваная 15-гадовая мясцовая жыхарка. У гэтую ж ноч зламыснік адвёў яе ў падвал дома і згвалтаваў яшчэ некалькі разоў.

У канцы жніўня 2007 года ў памяшканні чыгуначнага паста адной з чыгуначных станцыяў у Менскім раёне была згвалтаваная дзяжурная па станцыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках