Даляр падаражэў яшчэ на 22 рублі
2- 21.04.2009, 15:15
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 21 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША павялічыўся на 22 рублі і склаў 2865 рублёў за даляр.
Еўра вырас на 6 рублёў і склаў 3704 рублі, курс расейскага рубля знізіўся на 0.76 рубля да 84.01 беларускага рубля за адзін расейскі, перадае АФН.
З моманту праведзенай 2 студзеня адзінамомантавай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра ўпаў на 28,11%.