Ільнозавод у Чавусах падпалілі тры дзяўчынкі і хлопчык
16- 21.04.2009, 15:45
Стала вядомая прычына пажару на ільнозаводе ў Чавусах — яго падпалілі чацвёра непаўнагадовых.
Тры дзяўчынкі — вучаніцы 2, 3 і 4 класаў, а таксама 6-гадовы хлопчык запалілі агонь каля склада льна. Вецер паспрыяў, што загарэўся і апошні.
У выніку было знішчана 75 тон сыравіны. Страты склалі каля 34 мільёнаў рублёў, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».