Сарказі і Меркель носяць бел-чырвона-белыя бранзалеты з надпісам «За свабоду» (Фота, відэа)
14- 11.05.2009, 18:29
11 траўня на сустрэчы ў Берліне прэзідэнт Францыі і канцлер Нямеччыны выявілі салідарнасць з Беларуссю.
За дзень раней лідэры двух краінаў у берлінскім Sony Centre сустрэліся з нямецкімі палітычнымі актывістамі і гасцямі з іншых краінаў, сярод якіх былі і прадстаўнікі беларускага Моладзевага хрысціянска-сацыяльнага саюза (МХСС). Сустрэча была арганізаваная Junge Union — моладзевай арганізацыяй кіроўнай у Нямеччыне партыі ХДС/ХСС.
Як распавёў БелаПАН старшыня МХСС Аляксандр Шумкевіч, «лідэры Францыі і Нямеччыны былі рады бачыць нас, беларусаў, на гэтым мерапрыемстве, выказалі надзею, што аднойчы і Беларусь будзе часткай аб'яднанай Еўропы, а таксама пажадалі нам найхутчэйшага поспеху ў нашай барацьбе за дэмакратызацыю Беларусі.
У знак сваёй салідарнасці прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель надзелі на запясці бел-чырвона-белыя бранзалеты са слоганам «За свабоду».
