18 траўня 2024, Субота, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За час галадоўкі Мікалай Аўтуховіч схуднеў на 15 кілаграмаў

Палітвязень па-ранейшаму знаходзіцца ў санчастцы СІЗА, мае намер трымаць галадоўку і поўны рашучасці працягваць яе да канца.

Пра гэта паведаміў БелаПАН яго адвакат Павал Сапелка. 4 траўня ён наведаў свайго падабароннага ў следчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

За час галадоўкі ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч страціў 15 кілаграмаў вагі. П.Сапелка паведаміў, што следства ў дачыненні да Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі падоўжанае яшчэ на месяц.

Як адзначыў адвакат, на ўмовы ўтрымання ў санчастцы М.Аўтуховіч не скародзіўся. "Ён казаў, што ўмовы нармальныя, у санчастцы ляжаць чатыры чалавекі", - сказаў П.Сапелка.

Актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска М.Аўтуховіч, Ю.Лявонаў і У.Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад'яўлена абвінавачванне паводле арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, звяртаючы ўвагу на тое, што М.Аўтуховіч і Ю.Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

М.Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным па гэтай справе меру стрыманння з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

У Беларусі штодня праходзяць акцыі салідарнасці з палітвязнямі. У Менску, у 18.00 на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі вязняў сумлення выходзяць актывісты апазіцыі і звычайныя грамадзяне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках