17 чэрвеня 2026, Серада, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля пратэстаў апазіцыі ў Іране перагледзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў

4

Выбарчая камісія Ірана пералічыць галасы на прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 12 чэрвеня.

Аб гэтым паведамляе CNN са спасылкай на іранскія ўрадавыя СМІ. Такое рашэнне прыняў Савет абаронцаў канстытуцыі.

Як удакладняе Associated Press, будуць пералічаныя не ўсе галасы, а толькі вынікі галасавання на тых выбарчых участках, дзе кандыдаты заўважылі парушэнні. Такую заяву зрабіў прадстаўнік Савета абаронцаў канстытуцыі Аббас Алі Кадходей.

Пасля таго як дзеючы прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінеджад абвясціў аб сваёй перамозе на выбарах, у краіне пачаліся акцыі пратэсту апазіцыі і беспарадкі. Прыхільнікі былога прэм'ер-міністра Ірана Мір-Хасэйна Мусавиі вінавацілі ўлады ў падтасоўцы вынікаў выбараў.

Сам Мусаві падаў скаргу на вынікі выбараў, але ў інтэрв'ю заявіў, што надзеі дамагчыся правядзення новых выбараў мала. Ён таксама сцвярджаў, што вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя.

Іранскія ўлады ў аўторак абвясцілі аб арышце 26 арганізатараў мітынгу апазіцыі. Акрамя таго, за выходныя і панядзелак былі арыштаваныя па меншай меры 170 удзельнікаў акцый. Усяго на плошчы Тэгерана выйшлі прыкладна 100 тысяч чалавек.

Паведамлялася таксама аб семярых забітых удзельніках мітынгаў. Па словах прадстаўнікоў апазіцыі, забітыя да 24 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках