17 чэрвеня 2026, Серада, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржкантроль вінаваціць кампанію «Мапід» у захопе зямлі

Найбуйны забудоўшчык жылля ў Беларусі, ААТ «Мапід» нібыта незаконна пабудавала у лесе ў Валожынскім раёне дом гасцінічнага тыпу.

Аб гэтым паведаміў 19 чэрвеня на калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю па Менскай вобласці начальнік ураўлення кантролю органаў выканаўчай улады і каардынацыі дзейнасці кантрольных органаў КДК Менскай вобласці Віктар Трушын.

«Падчас праверак усталяваныя факты, калі службовыя асобы папросту «не заўважалі» самавольна збудаваных будынкаў. Так, у Валожынскім раёне «незаўважна для навакольных» ААТ «Мапід» у непасрэднай блізкасці ад урэзу вады ракі Ярашоўка пабудавала дом гасцінічнага тыпу. Варта адзначыць, што рашэннем Валожынскага райвыканкама «Мапіду» было дазволенае будаўніцтва аб'екта ў аздараўленчым лагеры «Барок». Аднак «Мапід» упадабаў пабудаваць будынак у лесе на землях ДДЛГУ «Валожынскі доследны лясгас», - распавёў В.Трушын.

Па ягоных словах, самавольна занятая плошча зямлі лесу першай групы склала 80 сотак. «На дадзеным участку знаходзіцца частка дома гасцінічнага тыпу, ажыццёўленае будаўніцтва двух альтанак, бетонавых дарожак, абсталяваная пляцоўка для адпачынку, выяўленыя прыкметы незаконнай парубкі і іншых лесапарушэнняў, а ўчастак абгароджаны капітальным плотам», - растлумачыў начальнік упраўлення КДК Менскай вобласці.

Таксама падчас праверак Камітэта дзяржкантролю выяўленыя і іншыя выпадкі самавольнага захопу земляў буйнымі прадпрыемствамі. Так, ЧУП «Любанское райпо» пад будаўніцтва гандлёвага павільёна незаконна захапіла ўчастак у раёне вёскі Трубяціна Любаньскага раёна на тэрыторыі філіяла санаторыя «Світанак» УП «Белаграздраўніца». «Па выніках праверкі службовыя асобы ЧУП «Любанское райпо» былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу Br3,2 млн. Акрамя таго, падатковая інспекцыя па Любанскім раёне за самавольнае заняцце зямельнага ўчастку здзейсніла збіранне падатку на зямлю ў суме Br542,6 млн.», - паведаміў В.Трушын.

Як паведаміў В.Трушын, у Чэрвенскім раёне ВРУП «Мінскаблгаз» на самавольна занятым участку ў раёне аграгарадку Ванілава вядзецца будаўніцтва газаправода, а РУП «Мінскэнерга» на зямельным участку, прадстаўленым рашэннем райвыканкама для размяшчэння вытворчага аператыўна-эксплуатацыйнага пункта ў вёсцы Леўкі Старадарожскага раёна, пабудавала домік для адпачынку і лазню.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках