25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Амаральная палітыка не можа прыносіць карысць народу»

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вітаў адмову Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы надаць беларускай «палаце прадстаўнікоў» статус спецыяльна запрошанага.

«Існуюць дзве Беларусі - дыктатарская і народная. І, верагодна, сёння ад кантактаў з Еўропай больш выйграе дыктатарская Беларусь. Народ ад гэтых кантактаў нічога не атрымлівае. А найбольш актыўная частка грамадства - палітычная апазіцыя – толькі губляе. Таму што сёння ў турме памірае наш паплечнік Мікалай Аўтуховіч, а пад фанфарнае аднаўленне статусу ў Радзе Еўропы ўсе пра гэта проста забываюць. Амаральная палітыка не можа прыносіць карысць для народа.

Учора Беніта Ферэра-Вальднер, у адрозненні ад спадара Хаўера Саланы, усёткі акцэнтавала ўвагу на правах чалавека, у тым ліку і на сустрэчах з Лукашэнкам і Мартынавым. Аднак у рэжыма хітра атрымліваецца імітаваць лібералізацыю і дэмакратызацыю без рэальных зменаў у жыцці простых беларусаў», -- сказаў Зміцер Бандарэнка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэнне ПАРЕ вярнуць Беларусі статус спецыяльна запрошанага на год толькі пасля ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, палітык сказаў:

«Я вельмі рады, што парламент Рады Еўропы выявіў прынцыповасць і «палатка» не была адноўленая ў ПАРЕ. Велізарную ролю ў гэтым, на мой погляд, адыграў мужны сябра Беларусі Хрыстас Пургурыдзес».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках