18 траўня 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь на 98-м месцы ў рэйтынгу міралюбных краін

7

У апублікаваным трэцяга чэрвеня штогадовым рэйтынгу самых міралюбных краін (Global Peace Index) Беларусь саступіла Расеі, але абагнала Ўкраіну.

Расея размясцілася ў гэтым спісе на 136-м радку, Украіна знаходзіцца на 82-й пазіцыі. У параўнанні з мінулым годам Беларусь страціла ў Global Peace Index чатыры месцы, піша «Тэлеграф».

Горш, чым у Расеі, справы з міралюбствам ідуць толькі ў Пакістане, Чадзе, ДР Конга, Судане, Ізраілі, Самалі, Афганістане і Іраку. Вышэй за Расею ў рэйтынгу размешчаныя такія дзяржавы, як Шры-Ланка, М'янма, Эфіопія і КНДР. Усяго адным радком вышэй апынулася Грузія (яна падзяляе 134-е месца з Зімбабвэ).

Самой міралюбнай краінай сёлета прызнаная Новая Зеландыя. Далей ідуць скандынаўскія краіны: Данія, Нарвегія і Ісландыя. Самой міралюбнай з былых савецкіх рэспубалік апынулася Эстонія (38-е месца). ЗША занялі 83-ы радок ў рэйтынгу.

У параўнанні з мінулым годам Украіна паднялася на два радкі, тады як Расея апусцілася на пяць.

Рэйтынг міралюбнасці краін свету складаюць незалежны даследчы Інстытут эканомікі і міра і аналітычны аддзел брытанскага часопіса The Economist. Кожную дзяржаву эксперты ацэньваюць па 24 крытэрах «міралюбнасці», уключаючы такія паказчыкі, як колькасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў на 100 тыс. насельніцтва, адсотак зняволеных, узровень злачыннасці, доступ грамадзян да зброі, продажы зброі, стаўленне да правоў чалавека, адносіны з суседнімі краінамі, узровень пагрозы тэрарызму ў краіне і шматлікія іншыя. Усяго ў рэйтынгу ўдзельнічалі 144 краіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках