23 лiстапада 2024, Субота, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На апошнім паседжанні «парламент» так і не разгледзеў пытанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

1

Апошняе ў гэтай сесіі паседжанне «палаты прадстаўнікоў» пачалося са спазненнем амаль на две гадзіны.

У кулуарах «дэпутаты» тлумачаць затрымку тым, што няма каму было весці сесію, паведамляе «Радыё Свабода».

Спікер Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы паседжанне, папрасіў прабачэння за спазненне, таму што меў «дзве важныя сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы» з дэлегацыяй Вярхоўнай Рады Украіны і кангрэсменамі ЗША.

Намеснік Андрэйчанкі, Валеры Іваноў на чале дэлегацыі «нацыянальнага сходу» зараз знаходзіцца на сесіі ПА АБСЕ.

Тым часам «дэпутаты» атрымалі на рукі спіс пытанняў, якія яны павінны сёння разгледзець. Сярод шасці пытанняў няма пункта аб прызнанні суверэнітэту Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках