26 красавiка 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская «палатка» сыходзіць на вакацыі, не разгледзеўшы пытанне Паўднёвай Асеціі і Абхазіі

6

Сесія «палаты прадстаўнікоў» у адпаведнасці з Канстытуцыяй скончыць працу на паседжанні 30 чэрвеня.

У праект парадку дня пытанне пра прызнанне незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі да цяперашняга часу не ўносілася.

«У парадку дня гэтага пытання няма. Гэта ўсё, што можна сказаць на сённяшні дзень», - заявіў старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД «ніжняй палаты» Сяргей Маскевіч.

Акрамя запланаванага на 30 чэрвеня паседжання «палаты прадстаўнікоў», «дэпутаты» могуць яшчэ сабрацца 29 чэрвеня.

«У гэты дзень можа быць разгледжаны шэраг законапраектаў аб ратыфікацыі пагадненняў, падпісаных у межах ЕўрАзЭС», - адзначылі ў «ніжняй палаце».

Нагадаем, што на дадзены момант Паўднёвую Асецію і Абхазію прызнала толькі Расея. Таксама пытанне аб прызнанні выносіў на абмеркаванне прэзідэнт Нікарагуа, аднак парламент адхіліў яго прапанову. Астатнія краіны лічаць Абхазію і Паўднёвую Асецію часткай Грузіі.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі Паўднёвай і Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні мінулага года. Пазней прэзідэнт непрызнанай Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты паведаміў, што беларускі кіраўнік яму асабіста абяцаў прызнанне незалежнасці ПА і Абхазіі. Затым палітычная кан'юнктура змянілася, а Лукашэнка адкрыта заявіў, што з прызнаннем незалежнасці «спяшацца не будзе».

У траўні прэзідэнт Абхазіі Сяргей Багапш прыняў кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Макея і першага намесніка кіраўніка яго справамі Мікалая Корбута. У адміністрацыі Лукашэнкі і Міністэрстве замежных справаў Беларусі адмаўляліся казаць пра мэты візіту беларускіх чыноўнікаў у непрызнаную рэспубліку.

18 траўня спікер Дзярждумы РФ Барыс Грызлоў заявіў, што беларускія ўлады абяцалі прызнаць незалежнасць тэрыторыяў Грузіі яшчэ ў красавіку.

У інтэрв'ю расейскім СМІ у пачатку чэрвеня Лукашэнка заявіў, што Расея патрабуе ад яго прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў абмен на крэдыты. Аднак шматлікія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як падлашчванне даЕўразвяза для атрымання еўрапейскіх грошай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках