24 траўня 2024, Пятніца, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія журналісты адмовіліся браць інтэрв'ю ў беларускага дыктатара

3

Пра дэмарш расейскіх СМІ учора паведамілі два дзяржаўныя тэлеканалы – БТ і АНТ.

У вечаровых выпусках навінаў у сюжэтах, прысвечаных тэме інтэрв'ю, якое даў на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка расейскім выданням, паведамлялася, што на сустрэчу з беларускім кіраўніком павінны былі на самой справе прыехаць не чацвёра журналістаў, а значна больш. Але, як паведамілі беларускія тэлеканалы, з нейкіх прычынаў журналісты адмовіліся прыехаць у Менск у апошні момант. Дэмарш расейскіх журналістаў у Беларусі звязваюць з пагаршэннем беларуска-расейскіх адносінаў і адмовай расейскага ўрада даваць краіне валютныя крэдыты.

Нагадаем, што інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі ў выніку ўзялі рэдактары толькі чатырох расейскіх выданняў – газетаў «Известия» і «Завтра», часопісаў «Российская Федерация» і «Союзное государство».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках