19 траўня 2024, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм пра Алеся Пушкіна вылучаны на прэмію Emmy

6
Фільм пра Алеся Пушкіна вылучаны на прэмію Emmy

Сумесны беларуска-нарвежскі дакументальны тэлефільм «Беларускі вальс» рэжысёра Анджэя Фідзіка намінаваны на прэстыжную прэмію Emmy Awards -- тэлевізійны аналаг «Оскара».

Як паведамляе «Dziennik Polski», галоўны герой стужкі беларускі мастак Алесь Пушкін, аўтар шматлікіх мастацкіх перфомансаў, самы вядомы з якіх – калі Пушкін прывёз да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі тачку з гноем.

У фільме таксама паказаныя суседзі і блізкія мастака, а яшчэ – сучасная Беларусь, якая шукае ўласнае месца паміж Усходам і Захадам.

Як пішуць польскія журналісты, у Беларусі – краіне, дзе не вітаецца крытыка прэзідэнта, -- галоўны герой фільма дазваляе сабе выказваць крытычныя думкі аб кіраўніцтве мовай перфомансу. У гэтай мове шмат гумару і іроніі, што робіць яго зброяй супраць таталітарызму. Смешная і адначасова горкая стужка «Белы вальс» працягласцю ў 65 хвілін намінаваная на Emmy у катэгорыі культуры і мастацтва.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках