18 красавiка 2024, Чацвер, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адным з паркаў Менска павесіўся міліцыянт

26

Гэтым разам скончыў жыццё самагубствам сяржант патрульна-паставой службы. Міліцыянт павесіўся ў лесапарку каля вуліцы Гурц'ева.

У бягучым годзе гэта ўжо другое самагубства супрацоўніка міліцыі ў Менску і чацвёртае ў Беларусі. У ГУУС Менгарвыканкама нічога не кажуць з нагоды таго, што здарылася, і не хочуць каментаваць прычыны сыходу з жыцця супрацоўніка міліцыі. У ГУУС Менгарвыканкама «Ежедневнику» толькі сказалі, што не бачаць у тым, што адбылося нейкай тэндэнцыі да росту колькасці самагубстваў міліцыянтаў.

Між тым, як атрымалася даведацца, трагедыя адбылася каля тыдня таму. У лясным масіве каля вул.Гурц'ева павесіўся сяржант патрульна-паставой службы, які адслужыў у органах унутраных справаў ужо два гады.

У цяперашні час пракуратура праводзіць праверку па выяўленні прычынаў, якія прымусілі міліцыянта звесці рахункі з жыццём.

Нагадаем, што ў сярэдзіне красавіка 2009 года ў Менску застрэліўся ўчастковы міліцыянт. Цела міліцыянта было знойдзена каля дзіцячага садка. А ў канцы чэрвеня ў Рэчыцы скончыў жыццё самагубствам супрацоўнік АМАПа.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках