Адам Міхнік: Лукашэнка, як і любы дыктатар, не зменіцца
6- 7.09.2009, 15:11
Галоўны рэдактар папулярнай польскай «Газеты Выбарчай» і ўплывовы польскі публіцыст Адам Міхнік не верыць у «перараджэнне» Аляксандра Лукашэнкі.
«Лукашэнка – вельмі складаная постаць. Ён не просты дыктатар сталінскага тыпу. Лукашэнка – пуцініст задаўга да Пуціна, скажам так. Я разумею, што Беларусь чакаюць вялікія перамены. Але Лукашэнка, як і любы дыктатар, не зменіцца, таму палітыка ў дачыненні да Беларусі мусіць быць гнуткай», -- заявіў Міхнік у інтэрв’ю «Белорусскому партизану».
«Мы мусім прызнаць, што гэта ненармалёвы рэжым. Хаця і як дыктатар, ён не з’яўляецца найбольш крывавым ці крыважэрным у свеце. Але і казаць пра яго перамены не даводзіцца. Ён нават не зрабіў таго, што зрабіў прэзідэнт Варонін у Малдове, нават да такога ўзроўню дэмакратызацыі Лукашэнка не апусціўся», - заявіў польскі публіцыст.