20 траўня 2024, панядзелак, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РУУС, дзе знаходзяцца арыштаваныя дэманстранты, не пусцілі ўрачоў «хуткай дапамогі»

17

Медыкаў выклікалі актывісты апазіцыі, якія знаходзяцца ля будынка Цэнтральнага РУУС, дзе ўтрымліваюць удзельнікаў сённяшняй акцыі, шмат хто з якіх збіты супрацоўнікамі АМАПа.

Аднак, як паведаміў сайту www.charter97.org, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Юхневіч, урачоў «хуткай дапамогі» не пусцілі ў будынак. Дзяжурны міліцыянт паведаміў, што «у аддзяленні няма людзей, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе».

Нагадаем, што раней арыштаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка паспеў паведаміць сайту www.charter97.org, што шмат хто з затрыманых ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі збіты і мае патрэбу ў дапамозе ўрачоў.

«Зараз у Цэнтральным РУУС знаходзіцца чалавек 15. Нас збівалі пры затрыманні на плошчы і ў амапаўскім аўтобусе па дарозе ў РУУС. Людзей білі дубінкамі па галаве, збівалі нагамі. На некаторых надзявалі кайданкі. Збіты Віктар Івашкевіч, у Зміцера Бародкі твар у крыві. Некаторыя ў напаўпрытомным стане. Мяне ўдарылі па галаве пяць разоў. Амапаўцы і супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС адмаўляюцца выклікаць урачоў. Абыходжанне з дэманстрантамі – звярынае», -- паведаміў Зміцер Бандарэнка.

Нагадаем, што сёння ў Менску была жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, якая прайшла пад лозунгам «Не – расейскай акупацыі!». Затрыманыя дзесяткі апазіцыянераў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках