3 траўня 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінску служачая банка друкавала фальшывыя грошы

14

Спецыяліст па аперацыйна-касавай працы банка самастойна друкавала беларускія і расейскія рублі, еўра і даляры.

Мноства фальшывых грашовых купюраў канфіскавалі з банка ў Пінску мясцовыя аператыўнікі. Пра гэта БелТА паведаміла оперупаўнаважаная па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмеццева.

Аператыўнікі службы БЭЗ Пінскага РАУС канфіскавалі ў аддзяленні банка 77 купюраў наміналам па Br50 тыс., 1 - Br5 тыс., 6 - па 500 расейскіх рублёў, 20 - па 50 расейскіх рублёў, 5 - па 100 расейскіх рублёў, 7 - па 500 еўра і 179 - па $50.

Выяўлена, што купюры падмяніла спецыяліст па аперацыйна-касавай працы банка. Пры асабістым даглядзе і падчас ператруса па яе месцу жыхарства канфіскаваныя 8 купюраў наміналам Br50 тыс., 7 - па 50 еўра, 4 - па 100 еўра, 14 - па $50 і 5 - $100, а таксама лісты паперы з надрукаванымі грашовымі купюрамі.

Жанчына прызналася, што яна выкрадала грошы з банка, у якім працавала. А каб «кампенсаваць» крадзяжы, арганізавала дома своеасаблівы цэх па вытворчасці падробак.

У дачыненні да працаўніцы банка ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 221 «Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай ці каштоўных папераў» КК Беларусі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках