14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская віза падаражэла да 180 еўра

50

З новага года ў 2—3 разы выраслі кошты беларускіх віз для замежных грамадзян. Перш за ўсё для тых, хто атрымлівае візы ў аэрапортах.

У Консульскім аддзеле МЗС «Радыё Свабода» павелічэнне коштаў на беларускія візы патлумачылі ўводам у дзеянне дадаткаў да асобнай часткі Падатковага кодэкса РБ.

Апроч гэтага, з новага года аплата за візы пераведзеная з даляраў у еўра. Змененыя і тыпы віз. Зараз дзейнічаюць тры тыпы віз: транзітная, кароткатэрміновая і доўгатэрміновая. Падзелу на турыстычныя і дзелавыя візы няма.

Як патлумачылі ў консульскім аддзеле ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», калі раней патэнцыйны турыст з Еўразвяза, зацікаўлены прыехаць у Беларусь, мог атрымаць там аднаразовую кароткатэрміновую беларускую візу за 60 даляраў, то цяпер – за 180 еўра. Доўгатэрміновыя візы для грамадзян Еўразвяза і ЗША каштуюць больш за 200 еўра.

«У іх ёсць выбар: альбо браць візу ў амбасадзе Беларусі ў сваёй краіне за 60 еўра, альбо ў аэрапорце за 180 еўра», - сказалі ў консульскім аддзеле МЗС Беларусі. Вырас кошт візавых паслуг і пры афармленні ў амбасадах, але не так кардынальна.

У турфірмах кажуць, што замежнікі пачынаюць адмаўляцца ад паездак у Беларусь, паколькі тут адны з самых дарагіх віз у свеце.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках