Брытанія перахапіла танкер «ценявага флоту» РФ у Ла-Маншы
4- 14.06.2026, 11:37
- 2,040
Кір Стармер асабіста аддаў загад.
Рана раніцай 14 чэрвеня брытанскія ВМС перахапілі танкер «ценявага флоту» Расіі, які знаходзіцца пад санкцыямі. Гэта адбылося падчас спробы судна прайсці праз Ла-Манш. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер.
Падрабязнасцей аперацыі пакуль няшмат. Вядома, што загад аб арышце расійскага судна аддаў асабіста прэм'ер. Судна паспяхова затрымана.
«Гэта паспяховая аперацыя наносіць чарговы ўдар па Расіі. Яна таксама нагадвае тым, хто распальвае вайну супраць Украіны, што мы не дазволім ім хавацца», — адзначыў Стармер.
In the early hours of this morning, I directed our Armed Forces to intercept a shadow fleet oil tanker attempting to pass through the English Channel.
This successful operation delivers yet another blow to Russia and reminds those fueling Putin's war in Ukraine that we will not…
— Keir Starmer (@Keir_Starmer) June 14, 2026
Ён таксама падзякаваў вайскоўцам і астатнім сілавым службам, якія ўдзельнічалі ў перахопе расійскага судна.
У красавіку стала вядома, што расійскія нафтавыя танкеры праходзілі праз Ла-Манш у суправаджэнні вайсковага карабля «Адмірал Грыгаровіч».