Невядомы вірус пасяліўся ў арганізме Мядзведзева
6- Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»
- 14.06.2026, 12:55
- 2,492
Фота: Getty Images
Відавочны вынік працы «біёлабараторый».
Кіраўніца Нацыянальнай разведкі ЗША Тулсі Габард паведаміла пра замежныя біёлабараторыі, якія фінансаваліся Вашынгтонам. Хтосьці кінуўся гэта абвяргаць, запэўніваючы, што ўсё не так.
Мы ж лічым, што біязброя напэўна была не толькі распрацавана, але і выкарыстана (з дапамогай баявых камароў) супраць вялікіх кіраўнікоў Расіі. І першым у гэтым спісе апынуўся Дзмітрый Мядзведзеў. Звярніце ўвагу, як некалькі гадоў таму ён рэзка змяніў паводзіны, пакусаны камарынымі біёраспрацоўкамі Злучаных Штатаў. Невядомы айчыннай навуцы вірус пасяліўся ў арганізме Мядзведзева, стымулюючы лаянку свайго носьбіта і экстравагантныя паводзіны.
Праўда, магчыма, Дзмітрый Анатольевіч ужо пасябраваў з біёраспрацоўкай ЗША, таму вечарамі яны, бывае, удваіх знішчаюць «Фінляндыю», дружна спяваючы хорам гімны Расіі і ЗША.
Тэлеграм-канал «Часу на раскачку няма»