24 снежня 2024, aўторак, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дадзеныя па колькасці выбаршчыкаў выклікаюць пытанні

13

Колькасць выбаршчыкаў на некаторых участках неапраўдана вырасла.

Жодзінскі гарвыканкам сваім рашэннем №1560 ад 12.10.2010 зацвердзіў межы ўчасткаў для галасавання і месцы знаходжання ўчастковых камісіяў. Усяго ўчасткаў 23, як і было заўсёды раней.

Аднак звяртаюць на сябе ўвагу дзве дзіўныя акалічнасці. Так, участак №23 «Новы» на выбарах у 2008 годзе налічваў 1752 выбаршчыкі, але пасля таго, як у 2010 ад яго забралі 6 шматпавярховых дамоў, на ім стала аж 2197 чалавек: колькасць выбаршчыкаў тут чамусьці павялічылася на 445 чалавек(?), паведамляе «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Разам з тым, нягледзячы на тое, што гэтыя ж 6 дамоў былі далучаныя да ўчастка №11 «Скарынінскага», дзе ў 2008 годзе рэгістраваліся 2524 выбаршчыкі, тут іх стала ўсяго толькі 2676 чалавек. Гэта значыць, што пры далучэнні да ўчастку ўсё тых жа шматпавярховікаў колькасць выбаршчыкаў павялічылася толькі на 152 асобы.

Колькасць выбаршчыкаў на іншых участках, дзе зменаў у нарэзцы практычна не адбылося, з 2008 па 2010 год вырасла ў сярэднім прыкладна на 150 чалавек.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках