19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеcь Марачкін прадставіў партрэт паэта Анатоля Сыса (Фота)

2

У мастацкай галерэі фальварка «Добрыя мыслі» вечарам 19 кастрычніка адбылася прэзентацыя партрэта аднаго з самых выдатных беларускіх паэтаў XX стагоддзя.

У фальварку быў выстаўлены партрэт Анатоля Сыса (1959-2005) працы мастака Алеся Марачкіна.

Прэзентацыя прайшла ў межах адкрыцця выставы пад назвай «У гэтай краіне...». Партрэт Сыса з'яўляецца часткай графічнай серыі на палатне «Асобы», над якой мастак працаваў амаль два гады. У серыі намаляваныя выявы 26 вялікіх беларусаў розных часоў, пачынаючы ад хрысціянскіх святых Ефрасінні Полацкай і Меркурыя Смаленскага.

«Цэнтральным творам гэтай выставы з'яўляецца партрэт Анатоля Сыса, якога я не толькі добра ведаў, а які называў мяне бацькам і часцяком прыходзіў у маю майстэрню», - сказаў БелаПАН Марачкін.

У свой час ён падарыў Сысу адну з копій сваёй шырока вядомай іконы Маці Божай Чарнобыльскай, якую паэт размясціў у іканастасе праваслаўнай царквы непадалёк ад Гарошкава.

Марачкін удзельнічаў у афармленні найбольш поўнага выдання літаратурнай спадчыны Сыса «Лён», якое ў 2006 годзе выйшла ў сталічным выдавецтве «Кнігазбор».

Выстава працуе да 29 кастрычніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках