24 снежня 2024, aўторак, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінкавічах не тояць, для чаго створаныя праўладныя прыёмныя

8

Газета «Калінкавіцкія навіны» адкрыта падтрымлівае збор подпісаў толькі за аднаго прэтэндэнта - Лукашэнку.

Афіцыйная газета «Калінкавіцкія навіны» не тоіць, для чаго створаныя грамадскія прыёмныя «Белай Русі».

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», на сайце газеты ў рубрыцы «Выбары-2010» ад 18 кастрычніка змешчаны матэрыял «У прыёмных «Белай Русі» дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Газета цытуе, што збор подпісаў па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Беларусі працягнецца ў грамадскіх прыёмных РГА «Белая Русь». Далей газета публікуе звесткі, колькі ўсяго ў краіне арганізавана пунктаў і пікетаў гэтай праўладнай арганізацыяй.

Адзначаецца, па якім адрасе знаходзіцца ў Калінкавічах гэтая грамадская прыёмная, паказваецца дзень і час яе работы. Такім чынам, газета адкрыта падтрымлівае збор подпісаў толькі за аднаго прэтэндэнта - Лукашэнку.

Далей дзяржаўнае выданне змяшчае аб'яву «Месца правядзення пікетаў», дзе ад імя ўсіх ініцыятыўных груп гаворыцца, што нібыта імі вызначаныя месцы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобаў, якія высоўваюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, і падаюцца два адрасы такіх месцаў, дні і час іх працы.

Аднак, як вядома, праводзіць пікеты можна ў розных месцах, не забароненых заканадаўствам. Такім чынам, газета яшчэ раз завуалявана паведамляе чытачам, дзе працуюць пікеты ў падтрымку беларускага кіраўніка. Дарэчы, у артыкуле згадваецца толькі яго прозвішча, прозвішчы іншых прэтэндэнтаў не пазначаныя.

Нашмат стрыманей інфармацыю аб пікетах за Лукашэнку падае сайт Калінкавіцкага райвыканкама. У рубрыцы «Навіны выбарчай кампаніі» 12 кастрычніка змешчаная невялікая аб'ява «працягваецца праца ініцыятыўных груп», дзе таксама паказаны толькі адзін адрас пікету, які супадае з паказаным у газеце, і дадаецца - «а таксама ў іншых месцах горада». У канцы - лаканічна паведамляецца, што «калінкаўчане праяўляюць зацікаўленае стаўленне да таго, што адбываецца» - ад імя ўсіх жыхароў горада такую выснову робіць райвыканкам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках