16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На плакаце Лукашэнкі ад рукі паправілі дату яго нараджэння (Фота)

36

Зборшчыкі подпісаў адмаўляліся даваць якія-небудзь каментары з гэтай нагоды, матывуючы гэта таямніцай прыватнага жыцця.

У Берасці на пікеце па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку на плакаце ад рукі паправілі дату яго нараджэння. Пікет праходзіў насупраць Берасцейскага тэхнічнага ўніверсітэта, каля рынка «Юбілейны», паведамляе «Еўрарадыё».

Дзень нараджэння патэнцыйнага кандыдата выпраўлены: адзінка ў даце «31 жніўня» пераробленая ад рукі на нуль. Зборшчыкі подпісаў адмаўляліся даваць якія-небудзь каментары з гэтай нагоды, матывуючы гэта таямніцай прыватнага жыцця.

Нагадаем, што ў дакументах Лукашэнкі, пададзеных у Цэнтравыбаркам, пазначаны дзень нараджэння 30 жніўня 1954 года. І гэта нягледзячы на тое, што сёлета дзяржаўныя СМІ паведамілі пра тое, што беларускі кіраўнік святкаваў дзень нараджэння 31-га дня месяца.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках