24 траўня 2024, Пятніца, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збор подпісаў па-беларуску: «Нікога не пускаць!» (Відэа)

41

У Наваполацку сябру ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава забаранілі збіраць подпісы ў інтэрнаце.

Сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Мікалая Анціпава не прапусцілі ў інтэрнат № 2 г. Наваполацка для збора подпісаў. Пры гэтым вахцёрка Т.Голубева адмовілася прапускаць валанцёраў, спасылаючыся на распараджэнне загадчыцы інтэрната Алены Рачынскай, паведамляе «Еўрапейская Беларусь».

Усё, што адбывалася, валанцёры знялі на відэа.

Гэта не першы выпадак перашкаджэння збору подпісаў за Андрэя Саннікава. Раней міліцыяй быў затрыманы сябра гэтай ініцыятыўнай групы Ілля Шчарбінскі. Маладога чалавека затрымалі за тое, што ён нёс да месца пікету сцяг Еўрапейскага звяза, але абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве і аштрафавалі нібыта за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. А ў мінулую сераду нібыта за адсутнасць флікера ў Дзяржынску быў затрыманы міліцыяй сябра ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Аляксандр Тарнагуцкі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках