4 траўня 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбаркам не бачыць парушэння ў забароне на збор подпісаў у інтэрнатах

12

Інтэрнаты ўстановаў адукацыі ў Салігорску сталіся недасягальнымі для ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў.

Зборшчыкі подпісаў вырашылі абскардзіць гэтае правапарушэнне, аднак Салігорская раённая выбарчая камісія палічыла дзеянні адміністрацыяў навучальных установаў правамернымі, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

У афіцыйным адказе камісіі кажацца, што сябры ініцыятыўных групаў «абавязаныя пры зборы подпісаў у інтэрнатах выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку інтэрната ... Асаблівага рэжыму ў інтэрнатах пры зборы подпісаў выбаршчыкаў ... не прадугледжана».

Кіраўніцтва ж навучальных установаў забараніла «правядзенне палітычных акцыяў» у сваіх інтэрнатах. У прыватнасці, дырэктар Салігорскага дзяржаўнага педкаледжа Т. М. Бародка ў сваім адказе спасылаецца на ўнутраную інструкцыю, якая забараняе наведванне інтэрната пабочнымі асобамі. Забарону на збор подпісаў Бародка Т.М. таксама аргументуе ажыццяўленнем у памяшканнях інтэрната навучальна-выхаваўчага працэсу - штодня да 22:00. Таксама дырэктар спасылаецца на тое, што каля 50% навучэнцаў, якія пражываюць у інтэрнатах, з'яўляюцца непаўнагадовымі.

Рэакцыя пракуратуры на скаргі прадстаўнікоў ініцыятыўных групаў адносна забароны збору подпісаў у інтэрнатах на дадзены момант адсутнічае.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках