17 траўня 2024, Пятніца, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пухавіцкі бомж разукамплектаваў замаскіраваны радар

26

Супрацоўнікі ДАІ пакінулі на ўзбочыне вуліцы замаскіраваны радар і паехалі на выклік, праз некалькі хвілінаў выявілі, што адсутнічае сувязь з радарам.

Супрацоўнікі РУУС Ленінскага раёна Менска затрымалі бамжа, які разукамплекатаваў міліцэйскі радар, паведаміў «Інтэрфакс-Захад» прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Сяргей Козел.

«На вуліцы Трасцянецкай ў Менску з замаскіраванага міліцэйскага радара бомж скраў акумулятар. Мужчына затрыманы, вядзецца разгляд», - паведаміў прэс-афіцэр.

Паводле яго словаў, «супрацоўнікі ДАІ пакінулі на ўзбочыне вуліцы радар на трыножніку, замаскіравалі яго камуфлюючай сеткай і паехалі на выклік. Праз некалькі хвілінаў яны выявілі, што адсутнічае сувязь з гэтым радарам». «Супрацоўнікі ДАІ вярнуліся да радара і ўбачылі, што на адлегласці 50 метраў ад яго знаходзіцца бомж з акумулятарам, які ён зняў з радара. Мужчына быў затрыманы», - распавёў С. Козел.

Паводле яго словаў, «затрыманым з'яўляецца бомж з Пухавіцкага раёна, які часова атабарыўся на тэрыторыі аднаго з буйных прадпрыемстваў у Ленінскім раёне».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках