24 снежня 2024, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква і Варшава каардынуюць падыходы да выбараў у Беларусі

3
Масква і Варшава каардынуюць падыходы да выбараў у Беларусі

Кіраўнікі МЗС Расеі і Польшчы выказалі надзею, што прэзідэнцкія выбары пройдуць сумленна і свабодна.

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, які знаходзіцца з візітам у Польшчы, спадзяецца, што на хуткіх выбарах прэзідэнта Беларусі выбаршчыкаў не прымусяць рабіць выбар паміж прарасейскай або празаходняй арыентацыяй іх краіны, перадае РІА «Новости».

«Мы вельмі не хацелі б паўтору сітуацыі прыкладна шасцігадовай даўнасці, калі перад выбарамі на Украіне гучалі галасы, што ўкраінцы павінны вызначыцца з кім яны: з Еўропай ці з Расеяй», - заявіў Лаўроў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

Паводле яго словаў, ёсць усе падставы меркаваць, што падобнага закліку на гэты раз не прагучыць. «Перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што ў Еўропе і ў Расеі няма разыходжанняў ў тым, што тычыцца задачаў развіцця і росквіту ўсёй нашай агульнай прасторы», - сказаў расейскі міністр.

Лаўроў таксама выказаў надзею на тое, што выбары ў Беларусі пройдуць сумленна і свабодна, нагадаўшы, што Менск запрасіў замежных назіральнікаў.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі выказаў жаданне, каб гэтыя выбары ў Беларусі «прайшлі лепш, чым папярэднія». «Паколькі гэта еўрапейская дзяржава, хацелася б, каб там ўжываліся і еўрапейскія стандарты, у тым ліку ў адносінах да чысціні і транспарэнтнасці прэзідэнцкіх выбараў», - заявіў кіраўнік МЗС Польшчы.

Нагадаем, што кіраўнік МЗС Польшчы ў бліжэйшы час мае намер наведаць Менск.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках