15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вести» нагадалі пра Лужкова, Бакіева, Закаева, Саакашвілі і Беразоўскага (Відэа)

16

Пад рэзкую крытыку падпала кіраўніцтва Беларусі на тэлеканале «Россия».

Прыводзім сюжэт праграмы «Вести недели»» з Яўгенам Равенкам (ВІДЭА):

Адстаўка Юрыя Лужкова знайшла нечаканы водгук у Менску. Аляксандр Лукашэнка накіраваў ліст падтрымкі чыноўніку, адхіленаму прэзідэнтам Расеі ад пасады за недавер. Што адбываецца? Чаму, хай нават на фоне ўласнай перадвыбарчай кампаніі, Аляксандр Лукашэнка ўжо не ў першы раз здзяйсняе адкрыта несяброўскія дзеянні ў дачыненні да Расеі і яе кіраўніцтва?

Пра свой ліст Лужкову Лукашэнка распавёў на сустрэчы з расейскімі рэгіянальнымі журналістамі. Іх запрасілі ў рэспубліку, каб падправіць імідж беларускага лідэра, які пахіснуўся пасля цэлага шэрагу расследаванняў, у тым ліку і ў нашай праграме пра прычыны смерці журналіста Алега Бябеніна і загадкавыя знікненні апазіцыйных Лукашэнку палітыкаў.

На сустрэчы прэзідэнт Беларусі адкрыта сказаў, што стасункі з расейскім кіраўніцтвам у яго, «дрэнныя, калі не сказаць - горш». Але, ці варта здзіўляцца, калі ў Лукашэнкі стала дрэннай традыцыяй дэманстратыўна здзяйсняць палітычна правакацыйныя крокі? Гэта і фактычная адмова ад свайго абяцання прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. З гэтага Лукашэнка зрабіў сапраўдны палітычны гандаль. Затым - Бакіеў. Адкрыта, ва ўсіх на вачах, запрасіў пад сваю абарону чалавека, якога Кіргізія абвясціла ў вышук, а Расея падтрымала новае кіраўніцтва Бішкека. Далей - болей. Зараз для Лукашэнкі, дэ юрэ саюзніка Расеі, Саакашвілі не такі ўжо і дрэнны. А Закаеў зараз на беларускім тэлебачанні - лідэр непрызнанай рэспублікі Ічкерыя. Гэта пры тым, што Расея дамагаецца выдачы Закаева, абвінавачваючы яго ў ваенных злачынствах. Зрэшты, кантэкст становіцца зразумелы, калі ўлічыць, што ў апошні час у Менск зачасціў ніхто іншы, як Барыс Беразоўскі. Менавіта ён сёння з'яўляецца, па сутнасці, галоўным кансультантам беларускага лідэра. Вынікі працы гэтага палітычнага тандэму зараз бачныя кожны дзень. Мабыць, яшчэ ніколі ў гісторыі нашыя стасункі не былі гэткімі цяжкімі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках