25 красавiка 2024, Чацвер, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенсацыйны фільм пра Лукашэнку на НТВ (Поўная версія відэа)

495
Сенсацыйны фільм пра Лукашэнку на НТВ (Поўная версія відэа)

Расейскі тэлеканал, нарэшце, распавёў праўду пра палітычныя знікненні і забойствы апазіцыянераў у Беларусі.

У праграме «Надзвычайнае здарэнне» на тэлеканале НТВ быў паказаны фільм «Хросны бацька», у якім было расказана пра загадкавую смерць віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Беларусі Генадзя Карпенкі, выкраданні і забойствы былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, віцэ-спікера Вярхоўнага Савета, былога кіраўніка Цэнтравыбаркаму Віктара Ганчара, журналіста Дзмітрыя Завадскага, бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. У фільме прыводзяцца архіўныя інтэрв'ю з выкрадзенымі апазіцыянерамі і іх сваякамі, і наўпрост кажацца пра датычнасць беларускіх уладаў да знішчэння палітычных апанентаў.

Прыводзіцца таксама інтэрв'ю з былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным, распавядаецца, як ён быў збіты напярэдадні выбараў, а затым кінуты ў турму. Распавядаецца таксама ў фільме пра асабістае жыццё беларускага кіраўніка і яго пазашлюбнага сына, пра тое, колькі Расея заплаціла за рэжым у Беларусі, пра выдаткаваныя на падтрымку Лукашэнкі мільярды.

Упершыню таксама ў фільме прыводзяцца выказванні Лукашэнкі, дзе ён хваліць Гітлера і кажа пра тое, што Германія 30-х гадоў з'яўляецца для яго мадэллю дзяржаўнага ўладкавання.

Прыводны фільм, паказаны НТВ увечары 4 ліпеня. У Беларусі фільм «Хросны бацька» традыцыйна патрапіў пад цэнзуру і не быў паказаны.

Поўная версія фільма:

Трэйлер:


Цалкам фільм можна скачаць тут (652.02 МБ).

Напісаць каментар 495

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках